ratking (r_a_t__k_i_n_g) wrote in by_praha,
ratking
r_a_t__k_i_n_g
by_praha

Прэс-рэліз суполкі “Пагоня”

Распачынаючы кампанію па прызнаньні беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў 2010 годзе, мы мэце выключна дасягненьне гэткага выніку. Улічваючы досьвед папярэдніх спробаў паасобных прадстаўнікоў беларускай грамады ў Чэхіі, якія ня здолелі пайсьці далей за размовы з паасобнымі прадстаўнікамі чэскай палітычнай грамадзкасьці, дзе ім казалі, што шанцаў на гэта амаль няма, што гэта заскладана ці ставілі пытаньне аб мэтазгоднасьці наагул распачынаць гэты працэс, мы вырашылі пайсьці іншым шляхам. Ініцыятары прызнаньня належаць да суполкі “Пагоня” (г. Прага). Іх было пяцёра – мастак Адась Калюта, прадпрымальнік Віталь Цімошчанка, а таксама частка рэдакцыі часопісу “Belarusian Review” у складзе яго галоўнага рэдактара Юркі Станкевіча, рэдактара сайту часопісу і юрыста Кірыла Касьцяна, а таксама намесьніцы рэдактара часопісу і спэцыяліста ў міжнародных стасунках Ганны Васілевіч. Замест таго каб хадзіць і пытацца і размаўляць зь кімсьці, мы вырашылі прааналізаваць закадаўства Чэскай рэспублікі датычна патрабаваньняў да прызнаньня нацыянальных меншасьцяў, каб даведацца наконт рэальных пэрспэктываў прызнаньня беларусаў у якасьці меншасьці і акрэсьліць стратэгію нашых дзеяньняў. Гэты юрыдычны аналіз быў зроблены Кірылам Касьцянам і на падставе яго была выясьненая неабходнасьць дакладаньня меркаваньня экспэрта-гісторыка, дзеля ацэнкі гістарычнай прысутнасьці беларусаў на землях сучаснай Чэскай рэспублікі. Пошукам такога экспэрта і супрацоўніцтвам зь ім займалася Ганна Васілевіч. Экспэртам стала вядомая чэская прафэсарка др. Мілада Палішэнска, якая ў сваіх дасьледаваньнях факусуецца на праблематыцы камуністычных рэспрэсіяў у пасьляваеннай Чэхаславаччыне, а таксама займаецца пытаньнямі нацыяналізму і нацыябудаваньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Прафэсарка др. Палішэнска, якая ведае беларускую праблематыку як у кантэксьце камуністычных рэпрэсіяў у Чэхаславаччыне, так і ў шырэйшай пэрспэктыве, пагадзілася даць такое меркаваньне. Мы мусім тут адзначыць выключную ролю Ганны Васілевіч у працэсе каардынацыі падрыхтоўкі меркаваньня экспэрта і юрыдычных дакумэнтаў у справе прызнаньня беларусаў як нацыянальнай меншасьці, што дазволіла падрыхтаваць узгодненыя і кансалідаваныя тэксты, пазьней прыхільна прынятыя ўладамі Чэскай рэспублікі...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for members only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments